«Рыхтуецца фонд падтрымкі грамадзянскіх ініцыятыў»

Ініцыятыўная група грамадскай арганізацыі «Крыніца» даўно шукае магчымасці добра ўпарадкаваць гэтую тэрыторыю. У хуткім часе мяркуецца ўсталяваць шыльды з інфармацыяй і ўказальнікі. У сваю чаргу мясцовыя ўлады згодныя з тым, што гэтыя ўнікальныя мясціны варта прывесці ў парадак. Аб гэтым заявіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік пад час сустрэчы з грамадскімі актывістамі. Размова вялася непасрэдна ў лясным масіве, дзе цячэ адна з імянных крыніц пад назвай Мар’ яна. Крыніцы, а іх чатыры, знаходзяцца ў заказніку «Гродзенская пушча». Усе яны прэтэндуюць на статус помнікаў прыроды і гісторыі, бо маюць цікавыя легенды. Але не толькі гэтым ад метныя. Галоўная іх каштоўнасць — якасць вады. Такую асаблівасць гэтых крыніц выявілі ў Інстытуце прыродакарыстання НАН Беларусі. А ініцыятарам гэтай работы з’яўляецца грамадская арганізацыя «Крыніца». Сіламі яе членаў зроблена нямала.

 Па-першае, сабраны багаты архіўны матэрыял па ўсіх чатырох імянных крыніцах. За раз пачаўся другі важны этап іх дзейнасці — вызначэнне крыніц на мясцовасці. Гэта значыць, будуць устаноўлены стэнды з інфармацыяй і шыльды-ўказальнікі. Перад тым як сустрэцца з уладамі, прадстаўнікі ініцыятыўнай групы сумесна з членамі Савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна Гродна і валанцёрамі праехалі па ўсіх крыніцах, каб ацаніць іх стан.

У вёсцы Прывалка, што недалёка ад пагранічнага пункта пропуску з Літвой, цячэ крыніца, якая носіць імя Элізы Ажэшкі. Кажуць, што вада тут мае серабрыстае адценне, па ваду сюды прыходзіла сама знакамітая пісьменніца, калі прыязджала ў мясцовы касцёл. Дарэчы, ён так сама старажытны і мае ахоўны статус. Мясцовыя жыхары сталі называць крыніцу імем пісьменніцы, так і пайшло з тых часоў. За раз таварыства «Крыніца» ініцыіруе замацаваць гэту назву не толькі на ўказальніку, але і ў спісе помнікаў прыроды і гісторыі Беларусі. Па куль крыніцы толькі зарэгістраваны ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Трэба сказаць, што крыніца імя Ажэшкі знаходзіцца не ў самым лепшым стане. Частка яе ўзята ў пластыкавую трубу, а вось падступіцца да вытока, каб набраць вады, нязручна. Мясцовасць даволі балоцістая. Ды і смецця тут хапае. Лясны масіў так сама забруджаны сухім галлём. Дарэчы, актывісты ведалі, куды ехалі, таму адразу ўзяліся за справу. Пад кіраўніцтвам прадстаўніка Гродзенскага лясгаса Ксеніі Тотаць работа закіпела — і праз пэўны час мяшкі сасмеццем былі на поўнены. Праўда, аказалася, што і вывозіць іх так сама трэба самім, бо ніякіх кантэйнераў паблізу не аказалася.

Наступны пункт маршруту — крыніца Райгарад. Яна знаходзіцца побач з самым нізкім месцам у Беларусі — Нёманскай западзінай. Па легендзе, сюды пад зямлю праваліўся горад, а за мест яго пачала біць крыніца. Яе стан больш цывільны. Дагледжанасць тэрыторыі абумоўле на тым, што побач размясціўся аб’ ект прыдарожнага сэрвісу. Разам з тым ёсць пагроза самой крыніцы, бо зане калькі дзясяткаў метраў праходзіць аўтамабільная траса, па якой ідуць фуры на Літву. На стаянцы і на дарозе бачны паліўныя плямы. Пры траплянні ў глебу яны могуць пагоршыць і стан грунтавых вод, у тым ліку крыніцу. А вада тут лічыцца гаючай пры нервовых і скураных захворваннях, утрымлівае цэлы комплекс мікраэлементаў, расказваюць знаўцы.

Пасля шлях ляжыць да крыніцы Мар’ яна. Яна таксама знаходзіцца непадалёку ад трасы, але без указальніка трапіць сюды складана. Трэба збочыць на лясную дарогу, а пасля спусціцца па крутой драўлянай лесвіцы прыкладна метраў на трыццаць. Частка крыніцы таксама ўзята ў трубу, а лесвіцу некалі зрабіў мясцовы ляснік. Аказалася, што сюды прыязджаюць і пастаянныя наведвальнікі. Мы сустрэлі тут мужчыну з хлопчыкам, якія спецыяльна прыязджаюць па ваду з Гродна, хоць гэта і неблізкі свет. Яны набіралі з дзясятак пяцілітровых пэт-бутэлек. Па словах мужчыны, у сям’і спажываюць у асноўным крынічную ваду, летам бяруць непадалёку ад Нёмана. Паколькі аб’ ект убаку ад трасы, тэрыторыя тут, як і каля крыніцы імя Элізы Ажэшкі, не з лепшых. Лес даволі стары, таму і буралому хапае.

Набраўшы ў свой посуд вады, наша група ўзялася за расчыстку лесу. Літаральна за паўтары гадзіны з’явіліся тры вялікія кучы старых галін… За гэтым заняткам застаў актывістаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, які вяртаўся з пасадкі лесу. Старшыня грамадскай арганізацыі «Крыніца» Тэрэза Белавусава расказала, якую работу праводзіць таварыства для папулярызацыі крыніц.

— Мы зрабілі шмат даследаванняў разам з навукоўцамі Інстытута прыродазнаўства пры Акадэміі навук. У гэтым годзе нашы чатыры крыніцы ўвайшлі ў кнігу «Крыніцы Беларусі». Лічым, што яны маюць падставу мець статус «помнікі прыроды». У мяне шмат матэрыялу сабрана аб гэтых крыніцах, якімі займаюся чвэрць стагоддзя. Яна расказала і аб практычнай рабоце. З раённымі ўладамі ўзгоднена ўстаноўка шыльд з назвай крыніц і стэндаў з апісаннем якасцяў вады. Работу выконваюць вядомы гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў і майстар па дрэве Мікалай Скляр. — Мы хочам гэтыя ўказальнікі і шыльды паставіць каля дарогі, каб людзі ведалі, куды ехаць. Дарога ўвогуле нядрэнная, толькі трэба крыху добраўпарадкаваць і самі крыніцы, і тэрыторыю. Гэта вельмі чыстая зона, і ёсць просьба ад таварыства інвалідаў зрабіць сцежкі, каб маглі прывезці калясачнікаў, — зазначае Тэрэза Белавусава. Таксама яна прапаноўвае арганізаваць экалагічны і аздараўленчы турызм, зрабіць гаючы парк, пракласці веладарожкі.

Абласныя ўлады гатовыя падтрымаць грамадскі праект, але з такім раскладам, каб не нанесці шкоду прыродзе. Таму спачатку варта заняцца добраўпарадкаваннем гэтага ўнікальнага кутка прыроды, а пасля падумаць і аб развіцці турыстычнай інфраструктуры. — Крыніцы, безумоўна, варта прывесці ў парадак, бо тут унікальныя мясціны. І гэта пытанне, якое не абмяркоўваецца. Таму сумесна з лясной гаспадаркай падумаем, якім чынам тут дапамагчы, каб добра ўпарадкаваць гэты куточак пушчы і ў такім выглядзе пакінуць нашчадкам. Нам не даруюць, калі тут будзе захламлена, — падкрэсліў Уладзімір Каранік.

— А турызм, калі з’явіцца неабходнасць і запатрабаванасць, будзем развіваць. Губернатар у першую чаргу звярнуў увагу на стан самой крыніцы. На яго думку, тут варта памяняць трубы, магчыма, абкласці іх прыгожа камянямі, каб рэчышча выглядала натуральна. Усё гэта — важныя перадумовы для надання аб’екту статусу «помнік прыроды і гісторыі», зазначыў Уладзімір Каранік. Ён увогуле станоўча ацаніў грамадскую ініцыятыву, якая дапамагае ўладам у вырашэнні важных пытанняў. Больш за тое, гэты напрамак знойдзе ад люстраванне і на ўзроўні дзяржавы. — За раз рыхтуецца нарматыўная база аб фондзе падтрымкі грамадзянскіх ініцыятыў. Дзяржава будзе імкнуцца фінансава падтрымаць тых людзей, якія свой час і энергію аддаюць на тое, каб захаваць прыгожыя мясціны Беларусі. Мы проста абавязаны дапамагаць і будзем падтрымліваць гэтыя ініцыятывы не толькі маральна, але і фінансава, — заўважыў старшыня аблвыканкама.

Старшыня грамадскага аб’ яднання «Экаманіторынг» Яўген Філімонаў пастаянна праводзіць аналіз вады на ўтрыманне шкодных рэчываў, у прыватнасці на нітраты. Такі аналіз ён зрабіў і пад час наведвання крыніцы Мар’ яна. Дык вось вынік паказаў, што нітратаў тут няма зусім. Хоць у іншых крыніцах гэта шкоднае рэчыва сустракаецца, як увогуле і ў многіх калодзежах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *